Прымаюцца заяўкі на ўдзел у DATA4CHAN.GE у Бейруце
21–25 лютага 2018 у Бейруце адбудзецца чарговы семінар DATA4CHAN.GE
Арганізатары шукаюць для ўдзелу прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый, што шчыльна працуюць з дадзенымі, а таксама журналістаў, творчых прафесіяналаў ды дэйта-гікаў, што мусяць падчас мерапрыемства падзяліцца сваім досведам візуальнага сторытэлінгу і дапамагчы зрабіць у выніку ўражлівы камунікацыйны прадукт.
Прымаючы бок пакрывае выдаткі на праезд і пражыванне для ўсіх выбраных удзельнікаў (клопаты па атрыманню візы ў Ліван ды страхоўцы сюды не ўваходзяць).
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 1 снежня, а даведацца больш аб DATA4CHAN.GE 2018 можна на старонцы мерапрыемства.