Інфапостэры Белдзяржвыдавецтва

Anna Huana на сваёй старонцы ў фэйсбуку запосціла серыю даўніх беларускіх інфармацыйных плакатаў са спасылкай на групу «Беларускі плакат».

Цікава паглядзець на айчынныя ўзоры датавізу амаль 90-гадовай даўніны. Зрэшты, нічога асабліва беларускага (акрамя мовы) на плакатах, падобных на іншыя савецкія плакаты таго часу, я не знайшоў, але ж я й не знаўца.

Што да саміх постэраў, яны ўяўляюць сабою справаздачу аб выніках працы Беларускага дзяржаўнага выдавецтва у перыяд з 1924 па 1929 гады. Так, ёсць агульныя паказчыкі дынамікі друку:

 

Кнігу ў масы
Інфаграфіка Белдзяржвыдавецтва «Кнігу ў масы» з дынамікай выдадзеных кніг па гадах з 1925 па 29 гады.

На іншых даецца разбіўка па мовах і па аддзелах літаратуры:

Праз кнігу на роднай мове да інтэрнацыянальнага выхаваньня мас
Інфармацыйны плакат Беларускага дзяржаўнага выдавецтва «Праз кнігу на роднай мове да інтэрнацыянальнага выхаваньня мас» са справаздачай аб колькасці выдадзеных у 1924–29 гадах кніг на розных мовах
Кніга — магутная зброя ў барацьбе за камунізм
Інфармацыйны плакат Беларускага дзяржаўнага выдавецтва «Кніга — магутная зброя ў барацьбе за камунізм» са справаздачай аб колькасці выдадзеных у 1924–29 гадах кніг па аддзелах літаратуры

Асобна разглядаецца дынаміка па колькасці выдадзеных кніг на розных мовах. Можна назіраць вынікі беларусізацыі 20-х гадоў: колькасць расейскамоўных кніг падае, а выданняў на нацыянальных мовах паступова расце.

Інфаграфіка Белдзяржвыдавецтва пра кнігі на беларускай мове
Справаздача па выдадзеных Белдзяржвыдавецтвам у перыяд з 1924 па 29 год кнігах на беларускай мове з удакладненнямі па адзелам літаратуры за кожны год
Інфаграфіка Белдзяржвыдавецтва пра кнігі на габрэйскай мове
Справаздача па выдадзеных Белдзяржвыдавецтвам у перыяд з 1924 па 29 год кнігах на габрэйскай мове з удакладненнямі па адзелам літаратуры за кожны год
Інфаграфіка Белдзяржвыдавецтва пра кнігі на расейскай мове
Справаздача па выдадзеных Белдзяржвыдавецтвам у перыяд з 1924 па 29 год кнігах на расейскай мове з удакладненнямі па адзелам літаратуры за кожны год

Нагадаю, што на хвалях рэвалюцыйнага руху распаўсюджанасць інфармацыйнай графіцы ў свеце значна ўзрасла. Не апошнюю ролю ў гэтым адыгралі ідэі інтэрнацыяналізму і высокі ўзровень непісьменнасці. Ота Нейрат, тады яшчэ загадчык Сацыяльнага і эканамічнага музею ў чырвонай Вене, у выніку сваіх імкненняў зрабіць статыстыку больш зразумелай для людзей стаў адным з аўтараў венскага метаду візуалізацыі ці Ізатайпу. Яго ўзяла на ўзбраенне ў агітацыйна-асветніцкіх мэтах і маладая савецкая ўлада. У 1931 годзе тут быў нават заснаваны сумна вядомы Інстытут выяўленчай статыстыцы ці Ізастат.

Варта адзначыць, што дакладнасць дыяграм не дасканалая. Але ж тут можна ўзгадаць і словы самога Нейрата пра тое, што лепей запомніць спрошчаныя малюнкі, чым забыць дакладныя лічбы.

Ігар Яноўскі

Візуалізуе дадзеныя з асалодай і веданнем справы, кансультуе па пытаннях візуальнай камунікацыі, часам выходзіць з дому

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *