Агляд гарадской расліннасці ў дрэвапедыі

Дрэвапедыя — праэкт MIT Senseable City Lab, што мае намер вымяраць зялёнае покрыва на вуліцах гарадоў.

Так, асаблівасць праэкта ў тым, што распрацаваны алгарытм не ўлічвае дрэвы ў парках, бо збірае дадзеныя з дапамогай сэрвісу агляду вуліц ад Google. Машына, што навучана пазнаваць дрэвы, аналізуе фатаздымкі і надае кожнай кропцы статус, згодна з адмысловай класіфікацыяй зялёнага покрыва. На думку аутараў, здымкі з вуліц больш падыходзяць для такога аналізу за здымкі са спадарожнікаў, бо дазваляюць глядзець на горад вачамі іх жыхароў.

На падставе сабраных дадзеных разлічваецца індэкс «зялёнасці» (Green View Index) гарадоў. Больш за тое, гарады можна параўноўваць па асабістых адбітках насычанасці зеленню і абагульняльнай статыстыцы. Калі ёсць цікавасць глыбей даследваць абраны горад, можна памацаць інтэрактыўную мапу з візуалізацыяй, зробленай у Мапбоксе. Беларускіх гарадоў у дрэвапедыі, на жаль, пакуль што няма, але аўтары папярэджваюць, што рэсурс будзе папаўняцца.

Зразумела, мэта праэкта не ў тым, каб знайсці найзелянейшы горад. Праэкт звяртаецца ў першую чаргу да гарадскіх актывістаў і ўлад, каб узняць заклапочанасць становішчам расліннасці ў гарадах і падштурхнуць да пэўных дзеянняў па яго паляпшэнню.

Ігар Яноўскі

Візуалізуе дадзеныя з асалодай і веданнем справы, кансультуе па пытаннях візуальнай камунікацыі, часам выходзіць з дому

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *